Brutto выступіць на "Басовішчы-2015"

Гурт Сяргея Міхалка Brutto стане хэдлайнерам "Басовішча-2015". Каманда сыграе, хутчэй за ўсё, у першы дзень фестывалю, 17 ліпеня. Па словах арганізатаркі фэста Ганны Пякарскай, праграма Brutto будзе складацца ў асноўным з беларускамоўных песень.


Таксама ў размове з Еўрарадыё Ганна адзначыла, што на наступным тыдні з'явіцца інфармацыя пра конкурс маладых выканаўцаў.


Нагадаем, "Басовішча-2015" пройдзе 17-18 ліпеня ў Гарадку пад Беластокам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі