Брытанцы купілі стартап беларусаў за 29,4 млн долараў
Брытанскі маркетплейс Farfetch набыў стартап з беларускімі каранямі Wannaby Inc за 29,4 млн, піша devby.io. У камандзе каля 80 чалавек, пасля здзелкі яны сталі супрацоўнікамі Farfetch. Мяркуецца, што на сённяшні дзень з Беларусі ўсе з'ехалі, цяпер яны працуюць з Літвы, Польшчы і Кіпра.
Стартап запусцілі ў 2017 годзе Юрый і Аляксей Мельнічкі. Ён займаецца распрацоўкамі ў сферы AR-commerce — "шопінгу ў дапоўненай рэальнасці". Галоўны прадукт — прыкладанні для віртуальнай прымеркі касметыкі (Wanna Nails).
Farfetch — анлайн-маркетплейс для продажу адзення, абутку і аксесуараў прэміум-брэндаў па ўсім свеце.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.