Брытанскага парламентара злавілі на электроннай гульні падчас працы

Дэпутат парламента Вялікабрытаніі Найджэл Мілс прызнаўся, што на слуханнях, прысвечаных судовай рэформе, гуляў у гульню Candy Crush на планшэце, паведамляе ВВС.

Фатаграфію з кампраматам на сябра кансерватыўнай партыі апублікавала газета Sun. Па звестках выдання, парламентарый правёў дзве гадзіны, збіраючы віртуальныя прысмакі.

Па словах Мілса, гэта не перашкаджала яму быць цалкам уцягнутым у працэс абмеркавання.

Фота — profi-forex.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі