БСБ Банк увёў абмежаванні на продаж валюты

БСБ Банк увёў абмежаванні на продаж валюты

Увечары 14 студзеня у кліентаў БСБ Банка ўзніклі цяжкасці з набыццём валюты праз СМС-банкінг. Як высветліла Еўрарадыё ў сервісным центры, нельга перавесці з рублёвай карткі на валютную больш за 50 долараў.

Супрацоўніца БСБ Банка: "Існуе абмежаванне: 50 долараў у суткі. Зняцце валюты з карты таксама прыпыненае. Канчатковай даты сканчэння дадзеных абмежаванняў няма".

Па нашай інфармацыі, пакуль у іншых банках такіх абмежаванняў няма.

14 студзеня ў Беларусі ў многіх банках курс долара перавысіў 20 тысяч рублёў за 1 долар.

Памылка на БТ ледзь не выклікала паніку сярод беларусаў

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі