Бухгалтарка ў Дубровенскім раёне скрала ў прадпрыемства 360 тысяч рублёў

Бухгалтарка ў Дубровенскім раёне скрала ў прадпрыемства 360 тысяч рублёў

59-гадовая жанчына, якая працавала галоўнай бухгалтаркай на прадпремстве ў Дубровенскім раёне, займалася крадзяжам з дапамогай падсістэмы "кліент-банк", паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама. 

Жанчынна рэгулярна ўносіла недакладныя звесткі пра грошы, якія падлягаюць залічэнню на свой карт-рахунак. Таксама яна падтасоўвала звесткі пра рахункі іншых асоб, якія ў некаторых выпадках не працавалі на прадпрыемстве. За пяць гадоў зламысніца змагла незаконна пералічыць з рахунку прадпрыемства больш за 360 тысяч рублёў. 

За крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі суд Дубровенскага раёна прызначыў ёй восем гадоў калоніі агульнага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Акрамя таго, жанчына пазбаўленая права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на пяць гадоў. 

Прысуд набыў законную моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі