"Бяжы, Хава, бяжы": падкаст пра тое, як чачэнцы бягуць у Еўрасаюз праз Беларусь
Еўрарадыё
Еўрарадыё наведала Брэст і Бяла-Падляску, каб расказаць вам гісторыі чачэнскіх уцекачоў, якія на цягніку "Брэст — Тэрэспаль" спрабуюць перасекчы беларуска-польскую мяжу ў надзеі на лепшае жыццё. Чаму людзі бягуць з Чачні — слухайце ў нашым падкасце.
Чачня — рэспубліка ў складзе Расійскай Федэрацыі. Яе насельніцтва складае менш за паўтара мільёна чалавек. На думку праваабаронцаў, у гэтым рэгіёне самая цяжкая сітуацыя з правамі чалавека ў Расіі. З Чачні бягуць па розных прычынах: ад палітычнага пераследу да безграшоўя. Гісторыі бежанцаў — аб хатнім гвалце, цкаванні з-за "няправільнай" нацыянальнасці, дрэннай медыцыне, беднасці і безнадзейнасці, рэпрэсіях кадыраўскага рэжыму. Уцекачы едуць у Польшчу, таму што лічаць яе першай бяспечнай для знаходжання краінай.
Поўная версія матэрыялу: "Спроба не хвароба. Як бежанцы з Чачні штурмуюць польскую мяжу ў Брэсце"