Бязрукаму казахстанскаму мастаку не далі візу — не мог здаць адбіткі пальцаў
Менавіта немагчымасць здаць адбіткі стала прычынай адмовы Карыпбеку Куюкаву ў візе з боку брытанскіх уладаў.
Аднак калі пра гэтую скандальную гісторыю стала вядома СМІ, Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі заявіла, што памылку выправяць, што падчас афармлення дакументаў адбылося "непаразуменне".
РІА "Новости" адзначаюць, што Куюкаў планаваў узяць удзел у канферэнцыі па ядзерным раззбраенні ў Эдынбургу. Мастак нарадзіўся непадалёку ад ядзернага палігона ў Сяміпалацінску, ад нараджэння ён не мае рук. Карыпбек Куюкаў з'яўляецца вядомым антыядзерным актывістам. Свае карціны ён малююе, трымаючы пэндзаль ротам або пальцамі ног.