За 7 км ад МКАД хочуць пабудаваць даследчы ядзерны рэактар

За 7 км ад МКАД хочуць пабудаваць даследчы ядзерны рэактар

За 7 кіламетраў ад МКАД хочуць пабудаваць даследчы ядзерны рэактар. Гэта вынікае з мемарандуму, падпісанага 25 жніўня ўрадамі Беларусі і Расіі. У планах — будаўніцтва сумесна з расійскай кампаніяй “Расатам” даследчага ядзернага рэактара і Цэнтра ядзерных даследаванняў у “Соснах”.

Паводле цяперашніх планаў, трэці рэактар (першыя два — на БелАЭС) маюць запусціць “у сярэдзіне наступнага дзесяцігоддзя”. І калі першыя два рэактары будуць “падтрымліваць эканоміку”, то трэці будзе працаваць толькі ў навуковых мэтах.

Пра пабудову ў “Соснах” ядзернага рэактара казалі прынамсі апошнія пяць год. У савецкія часы там дзейнічаў даследчы атамны рэактар ІРТ-1000 магутнасцю да 4 МВт, у 1980-я былі створаныя мабільныя атамныя электрастанцыі “Памір”, якія размяшчаліся на колавых цягачах, маглі выпрацоўваць каля 1 МВт і нібыта маглі абслугоўвацца адным салдатам. Адна з установак прайшла выпрабаванні, але пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС абедзве збудаваныя ўстаноўкі “Памір” былі знішчаныя. Ад адной ва ўнутраным дворыку інстытуту пакінулі корпус рэактара, паведамляе Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі