Былога галоўрэда "Борисовских новостей" затрымалі сілавікі
У Барысаве затрымалі былога галоўнага рэдактара недзяржаўнай газеты "Борисовские новости" Анатоля Букаса і ягоную жонку.
Як паведамляе БАЖ, іх на стаянцы проста выцягнулі з машыны. Пасля гэтага дома ў Букасаў адбыўся ператрус.
Падчас затрымання сілавікі вінавацілі Букасаў у распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў. Мяркуецца, што заўтра адбудзецца суд над Анатолем Букасам. А ягоную жонку вызвалілі.
Як адзначае БАЖ, цяпер за кратамі знаходзяцца 30 прадстаўнікоў медыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.