Былому намесніку генпракурора могуць перагледзець абвінавачанне
Зараз Аляксандра Архіпава вінавацяць у злоўжыванні ўладай або службовымі паўнамоцтвамі, а таксама ў атрыманні хабару.
Запланаваныя на 4 чэрвеня спрэчкі ў судовым працэсе па справе экс-намесніка генеральнага пракурора Аляксандра Архіпава не адбыліся. Хутчэй за ўсё, абвінавачванне будзе перагледжанае, паведаміла БелаПАН кіраўніца прэс-службы Вярхоўнага суда Юлія Ляскова.
Працэс праходзіць з 20 траўня ў Вярхоўным судзе ў закрытым рэжыме.
Нагадаем, што разам з Архіпавым па справе праходзіць былы старшыня Палаты прадстаўнікоў, кіраўнік федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў. Яго вінавацяць у неданясенні аб злачынстве. Абодва фігуранты справы знаходзяцца на волі.
Як інфармуе БелаПАН, у 2012 годзе адбылося ДТЗ з удзелам сына аднаго з буйных беларускіх бізнэсоўцаў. П'яны і без правоў, ён паехаў катацца на матацыкле з дзяўчынай. У выніку аварыі дзяўчына загінула на месцы, а кіроўца пазбег адказнасці з дапамогай пракуратуры. Цяпер па гэтай справе і ідзе суд над Архіпавым і Канаплёвым.
Фота — minpraud.by