Былую бухгалтарку Мінскага электратэхнічнага завода асудзілі на 5 гадоў калоніі
Ганна Карняенка / spring96.org
Былую бухгалтарку Мінскага электратэхнічнага завода Ганну Карняенка асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму. Жанчыну прызналі вінаватай у "незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і асабістых даных" і "распальванні іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы", паведамляе @viasna96.
Справу з 19 траўня ў закрытым рэжыме разглядаў Мінскі гарадскі суд (суддзя — Святлана Чарапанава). Вядома, што Карняенка звольнілі з працы пасля "Народнага ўльтыматуму" ў 2020 годзе. Пасля яна судзілася з прадпрыемствам па факце незаконнага звальнення.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.