Былы брамнік БАТЭ Антон Чычкан падпісаў кантракт з тбіліскім "Дынама"

Былы брамнік БАТЭ Антон Чычкан падпісаў кантракт з тбіліскім "Дынама"

Былы брамнік БАТЭ Антон Чычкан падпісаў кантракт з тбіліскім "Дынама". У грузінскі клуб беларус перайшоў у якасці свабоднага агента. Кантракт з ім разлічаны да канца сезона.

Чычкану 27 гадоў. З БАТЭ ён сышоў у пачатку 2022-га. У мінулым сезоне быў у складзе расійскага клуба "Уфа", які ў выніку выляцеў у першую лігу. 

Антон Чычкан яшчэ ў 2020-м дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі