Былы мэр сталіцы Ладуцька стаў кіраўніком Мінскага саюза прадпрымальнікаў

Былы мэр сталіцы Ладуцька стаў кіраўніком Мінскага саюза прадпрымальнікаў

Дырэктар “Мотавелазавода” і былы кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька стаў старшынёй Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і працадаўцаў. 15 чэрвеня грамадская арганізацыя правяла справаздачна-выбарчую асамблею, па выніках якой змяніла кіраўніка. Ранейшы лідар Саюза, Уладзімір Карагін, які быў на чале аб’яднання цягам 21 года, застанецца ганаровым старшынёй, паведамляе Радыё Свабода.

Мікалай Ладуцька быў кіраўніком Мінгарвыканкама з 2010 па 2014 год, а потым, у 2015 годзе, яго зрабілі дырэктарам “Мотавела” — пасля арышту інвестара прадпрыемства Аляксандра Мураўёва (быў у выніку асуджаны на 11 гадоў пазбаўлення волі). Цяпер новая кампанія пад назвай “Мотавелазавод” выпускае ровары і матацыклы, а “Мотавела” сёлета прызналі банкрутам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі