Былы рэктар БДУ Сяргей Абламейка працуе на механіка-матэматычным факультэце
Былы рэктар БДУ Сяргей Абламейка працуе прафесарам на механіка-матэматычным факультэце гэтай ВНУ. Ён ужо праводзіў заняткі са студэнтамі. На тым жа факультэце працуе і былы міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, ён узначальвае кафедру тэарэтычнай і прыкладной механікі, піша газета “Народная воля”.
Як вядома, Аляксандр Лукашэнка адправіў Абламейку ў адстаўку 28 верасня. На яго пасаду быў прызначаны Андрэй Кароль, былы рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сяргей Абламейка завяршае перадачу яму спраў.