Б’ёрндален правёў апошнюю трэніроўку ў Раўбічах перад ад’ездам у Нарвегію (фота)
Сусветная зорка біятлону Уле-Эйнар Б'ёрндален правёў апошнюю трэніроўку ў беларускіх Раўбічах. Пра гэта сам “кароль біятлону” напісаў у Фэйсбуку. З траўня гэтага года спартсмен знаходзіўся ў Беларусі, дзе яны з Дар'яй Домрачавай чакалі нараджэння дзіцяці.
Б'ёрндален актыўна рыхтаваўся да новага сезону ў нашай краіне. У Раўбічы прыехаў яго знакаміты дом на колах, які з'яўляецца мабільнай трэніровачнай базай.
1 кастрычніка ў зорнай пары нарадзілася дачка, якую назвалі Ксеніяй. Пасля гэтай падзеі Б'ёрндален сказаў, што застанецца ў Мінску, пакуль у Нарвегіі не выпадзе снег.
“Цяпер я гатовы да нарвежскага снегу!” — напісаў знакаміты спартсмен.
Яго жонка Дар’я Домрачава прыступіла да трэніровак праз чатыры тыдні пасля нараджэння дзіцяці.