Цапкала: Беларусь павінна будаваць эканоміку ведаў
Беларусь павінна рухацца па шляху пабудовы эканомікі ведаў. Такое меркаванне выказаў дырэктар Парку высокіх тэхналогій Валерый Цапкала ў эфіры праграмы "Контуры" на тэлеканале АНТ увечары 5 чэрвеня.
На думку эксперта, пры пабудове эканомікі ведаў трэба перш за ўсё засяродзіцца на адукацыі. "Хацелася б, каб у нас былі самыя лепшыя школы, самыя лепшыя універсітэты", — адзначыў Цапкала.
Ён зазначыў, што дзяржава павінна даць большую свабоду прыватнай ініцыятыве: "Не можа дзяржава стварыць прыбытковую вытворчасць, як гэта можа зрабіць прадпрымальны чалавек".