Царква Англіі гатовая паставіць біскупам жанчыну
Першая ў гісторыі англіканскай царквы жанчына-біскуп можа атрымаць свой сан ужо ў 2015 годзе.
Генеральны сакратар сіноду Уільям Фітал паведаміў, што кандыдаты на высокі сан ужо адабраныя і гатовыя прайсці абрад пасвячэння. Таксама ён падкрэсліў, што калі ка пасаду біскупа будуць прэтэндаваць роўныя па вартасцях кандыдаты, то можа быць выкарыстаны прынцып “пазітыўнай дыскрымінацыі” на карысць жанчыны.
Царква Англіі ўпершыню ўзвяла жанчыну ў сан святара 20 гадоў таму. Цяпер жанчыны складаюць у ёй каля траціны духавенства. Папраўка да царкоўнага права, якая дае дазваляе жанчынам стаць біскупамі, можа быць зацверджаная ў лістападзе, інфармуе ВВС.