Цэхі "Нафтана" спыняліся пасля кароткага замыкання на Наваполацкай ЦЭЦ
"Нафтан" / gazeta.naftan.by
Зранку 27 верасня на Наваполацкай ЦЭЦ адбылося кароткае замыканне. Скачок напружання ў электрасетках выклікаў прыпыненне абсталявання ў цэхах "Нафтана".
Як паведамляе прэс-служба МНС, у 9:50 раніцы ратавальнікі атрымалі паведамленне пра кароткае замыканне ў кабельным тунэлі пад будынкам галоўнага размеркавальнага прыстасавання на тэрыторыі філіяла "Наваполацкая ЦЭЦ". Там спрацавала аўтаматычная сістэма пажаратушэння.
Пацярпелых пры аварыі няма. Персанал перазапусціў абсталяванне. Паведамляецца, што тэхналагічны працэс на заводзе "Палімір" у выніку інцыдэнту не парушаны, і стратаў у вытворчасці прадукцыі не прагназуецца.
Прычыну здарэння высвятляе камісія, на ЦЭЦ вядуцца рамонтныя работы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.