Цела жанчыны праляжала ў падвале мінскага дома 10-15 дзён

Дом на вуліцы Панчанкі / minsknews.by
Дом на вуліцы Панчанкі / minsknews.by

Раніцай 4 студзеня ў падвале другога падъезда дома № 50 на вуліцы Панчанкі ў Мінску было знойдзена цела 60-гадовай жанчыны. Мяркуецца, што яно праляжала там 10-15 дзён. Пра гэта паведамляе афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Кацярына Гарлинская.

Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку па гэтым факце. Як пішуць "Мінск-Навіны", для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі