Цэнтр касмічнай сувязі: Да нас пакуль выпускнікі ВНУ не размяркоўваюцца

Цэнтр касмічнай сувязі: Да нас пакуль выпускнікі ВНУ не размяркоўваюцца

Гарантаванае першае працоўнае месца пасля ўніверсітэта нават у крызісны момант, такі быў пасыл выказвання Аляксандра Лукашэнкі падчас візіту ў цэнтр касмічнай сувязі "Белінтэрсат".

"Мною было прынятае рашэнне аб першым працоўным месцы пасля заканчэння ВНУ. Усё роўна, прыватная гэта ці дзяржаўная ВНУ. І мы абавязаныя, як гэта было раней, даць маладому чалавеку працу па спецыяльнасці. Дзяўчыне, юнаку і гэтак далей. І мы гэтага будзем прытрымлівацца", ― заяўляе кіраўнік краіны. Дзіўна, але прыватныя ўніверсітэты пакуль не размяркоўваюць пасля вучобы.

"Белінтэрсат", дзе кіраўнік краіны ўзгадвае пра размеркаванне, маладых спецыялістаў пасля беларускіх ВНУ пакуль не бярэ. Толькі пасля… кітайскіх.

"Нашы спецыялісты прайшлі навучанне ў Пекіне. Пасля нашай вышэйшай адукацыі яны ехалі ў Пекін. Размяркоўваць да нас пасля беларускіх ВНУ будуць, магчыма, з наступнага года", ― апісваюць у "Белінтерсат".

Колькі канкрэтна выпускнікоў возьмуць у наступным годзе, адказаць таксама не могуць.

"МАЗ", куды Аляксандр Лукашэнка прыязджаў 7 красавіка, бярэ па размеркаванні каля 200 чалавек з вучэльняў, каледжаў і ўніверсітэтаў.

Цэнтр касмічнай сувязі: Да нас пакуль выпускнікі ВНУ не размяркоўваюцца

Размеркаванне: Арганізацыі адклікаюць заяўкі на выпускнікоў

"Дазваляюць нават да прыватнікаў ісці, бо заявак мала".

Але ці рады выпускнікі магчымасці размеркавання ў крызіс. Дзяніс летась паехаў на адпрацоўку ў раённую газету ў Каменец. Сёння зарабляе каля 200 долараў. Гэта каля 4 мільёнаў. Апроч таго, здымае жыллё.

"Апошні раз набываў аб'ектыў для фотаапарата, каля 200 долараў. Не галадаю. Учора на вячэру еў бульбу са скваркамі. Але няма куды схадзіць. Цяпер працу знайсці цяжка. Але я лічу, што размеркаванне мусіць быць вольным: калі хочаш — размяркуюць".

Ці застанецца пасля адпрацоўкі, Дзяніс не ведае.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі