Церашковіч: жыць па-людску і па справядлівасці — спрадвечная мара беларусаў

Церашковіч: жыць па-людску і па справядлівасці — спрадвечная мара беларусаў

16 красавіка госць Еўрарадыё — кандыдат гістарычных навук, дацэнт, культурны антраполаг Павел Церашковіч.


Калі завершыцца працэс фармавання беларускай нацыі, сёння прадказаць немагчыма. Але працэс гэты пакрысе ідзе, і паступова нацыя сфармуецца канчаткова. Вось толькі беларусы не тыя людзі, якім у гэтым фармаванні іх як нацыі дапаможа якая б там ні была нацыянальная ідэя. Ім не ідэя патрэбная, а — мара. Здзяйснення якой яны прагнуць спрадвеку. І мара гэта простая: каб ніхто ім не перашкаджаў жыць па-людску, жыць па справядлівасці. Пра тое, як дасягнуць гэтай мары і чаму беларусы не схільныя да прыняцця нават самай прыгожай нацыянальнай ідэі, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Паўлам Церашковічам.

Трансляцыю можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.


Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?


На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.


Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.


Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.


Партнёр праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by


Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:


Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі