Чаму штабу каліноўцаў варта вызначыцца, хто яны: ваенныя ці палітыкі

Прадстаўнікі ПКК на сустрэчы з мэрамі гарадоў Валынскай вобласці / фота прэс-службы Палка Каліноўскага
Прадстаўнікі ПКК на сустрэчы з мэрамі гарадоў Валынскай вобласці / фота прэс-службы Палка Каліноўскага

Ваенная структура, якая выконвае загады міністэрства абароны Украіны, можа дазволіць сабе закрытасць. Але палітычная павінна быць празрыстай. Як у гэтых умовах шукаць баланс штабу палка Каліноўскага? Мы запыталіся пра гэта ў стваральніка “Белага легіёну” Сяргея Бульбы.

— Штабы з кабінетамі ствараліся, каб быць публічнымі, медыйнымі. І яны мусяць быць пад павелічальным шклом. Калі вы прэтэндуеце на тое, што вы — лідары беларускай нацыі, будзьце празрыстымі, каб нацыя магла паглядзець, што вы робіце.

Калі каліноўцы лезуць у палітыку, яны таксама выводзяць сябе пад павелічальнае шкло. Калі яны вырашаюць чыста армейскія задачы, яны выконваюць загады, якія дае Украіна, у гэта не варта лезці.

А людзі прэтэндуюць на палітычныя амбіцыі, але пры гэтым хочуць быць закрытымі. Я тады на "супраць" запішу: што каліноўцы, што ціханоўцы. Тыя прыдумалі сабе нейкі NDA — тут пытанні не вітаюцца.

Поўную размову са стваральнікам “Белага Легіёну” слухайце на Ютуб-канале Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі