Чарга на выезд з Беларусі ў Польшчу — больш за 1 тысячу легкавых аўто

Беларуска-польская мяжа

Беларуска-польская мяжа / Telegram

Чарга з легкавушак на выезд з Беларусі ў Польшчу другі дзень запар перавышае 1 тысячу аўтамабіляў. Па стане на раніцу 27 кастрычніка на памежным пераходзе "Брэст" стаіць 1260 легкавушак і 60 аўтобусаў.

Прахаджэнне мяжы займае каля двух дзён. Цяпер у Польшчу ўязджаюць тыя, хто стаў у чаргу раніцай 25 кастрычніка. Улічвайце гэты фактар ​​пры планаванні паездкі.

Чарга на памежным пераходзе вырасла на гэтым тыдні. У пятніцу ў ёй было 900 легкавушак. У суботу стала больш за 1 тысячу, а колькасць аўтобусаў, якія чакаюць у суседняй паласе, пераваліла за 50.

Тыдзень таму, у мінулую суботу ў аналагічны час на мяжы знаходзілася 450 машын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі