Чым старыя надмагіллі на Вайсковых могілках замінаюць уладам Мінску?
Рабочыя знішчаюць старыя аўтэнтычныя надмагіллі, замяняючы іх на аднолькавыя гранітныя пліты...
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска пачаўся працэс, на якім разглядаюць позовы трох жыхароў горада да Спецкамбіната КБА. Па ініцыятыве гэтага прадпрыемства ў сталіцы праходзіць "добраўпарадкаванне" Вайсковых могілак. Рабочыя знішчаюць старыя аўтэнтычныя надмагіллі, замяняючы іх на аднолькавыя гранітныя пліты.
Госці Еўрарадыё — удзельнік працэсу Данат Яканюк, валанцёры Павел Каралёў і Ганна Толчыкава — змагаюцца за захаванне кожнага надмагілля.
Як прайшло першае судовае паседжанне па гэтай справе? Чым гарадскім уладам замінаюць старыя надмагіллі? Чаму Міністэрства культуры закрывае вочы на праблему?