Генпракуратура абавязала прыпыніць “добраўпарадкаванне” Вайсковых могілак
Генпракуратура настойвае, што “добраўпарадкаванне” Вайсковых могілак у цэнтры Мінска павінна адбывацца “з захаваннем гістарычнага, культурнага і духоўнага аблічча” гэтага месца. Акты пракурорскага нагляду, у якіх прадпісваецца часова прыпыніць працы па рэканструкцыі могілак, накіраваныя на адрас Мінкульта і Мінгарвыканкама.
"На сёння работы на Вайсковых могілках павінны быць прыпыненыя, — паведаміў Еўрарадыё намеснік кіраўніка аддзела інфармацыі Генпракуратуры Дзмітры Брылёў. — У Мінгарвыканкам і Мінкульт накіраваныя два акты пракурорскага рэагавання".
Таксама Генеральная пракуратура ўзняла пытанне аб наданні асобным месцам пахаванняў на тэрыторыі горада, у тым ліку могілкам "Вайсковыя" і "Усходнія", статусу гісторыка-мемарыяльнага месца пахавання. Гэта забяспечыць аб’ектам культурнай спадчыны дадатковую абарону.
Еўрарадыё размаўляла пра лёс Вайсковых могілак з вядомым экскурсаводам, супрацоўнікам Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы і заснавальнікам галоўнага краязнаўчага свята Беларусі "Фэст экскурсаводаў" Паўлам Каралёвым: