Чэмпіянат Беларусі па футболе: Аўтсайдэр “Нёман” перамог “Граніт”

Чэмпіянат Беларусі па футболе: Аўтсайдэр “Нёман” перамог “Граніт”

Другі круг чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі стартаваў у пятніцу, 29 ліпеня. У рамках 16-га тура сустрэліся “Слуцк” і “Славія”. Перамога засталася за гаспадарамі — 1:0, голам на 60-й хвіліне адзначыўся Віталь Кібук. “Слуцк” на сёння займае12-е месца ў турнірнай табліцы, “Славія” размяшчаецца на адну пазіцыю вышэй.

Аўтсайдэр сёлетняга чэмпіянату гродзенскі “Нёман” гуляў у гасцях з “Гранітам” і здолеў адабраць у яго ачкі. Вынік матчу — 0:1, пераможны гол належыць Паўлу Савіцкаму (33). Нягледзячы на гэтую ўдачу, гродзенцы па-ранейшаму займаюць апошні радок турнірнай табліцы, “Граніт” пры гэтым займае 9-е месца.

Сёння таксама лідар чэмпіянату БАТЭ прымае брэсцкае “Дынама”, якое размясцілася на 14-м радку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі