Чэрыкаўскую акушэрку аштрафавалі за "захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Чэрыкаўскую акушэрку аштрафавалі за "захоўванне экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Суд Чэрыкаўскага раёна 31 студзеня разгледзеў справу супраць акушэркі мясцовай лякарні, паведамляюць праваабаронцы. 

На яе склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП. Жанчыну абвінавацілі ў захоўванні ў "Аднакласніках" экстрэмісцкіх матэрыялаў з мэтай распаўсюду. Нагодай сталі матэрыялы тэлеканала, прызнанага ў Беларусі экстрэмісцкім. 

На судзе жанчына не прызнала сваю віну і заявіла, што "не размяшчала на сваё старонцы забароненыя матэрыялы". Аднак суд палічыў яе віну даказанай і аштрафаваў на 10 базавых (320 рублёў). Таксама ў яе пастанавілі канфіскаваць тэлефон і сім-карту аператара А1.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі