Чэшскі лэйбл Dzida Music зоймецца прома 2morrow2late ў Еўропе

“Намі зацікавіўся чэшскі лэйбл Dzida Music, які прапанаваў нам супрацоўніцтва, — распавёў Еўрарадыё лідар каманды Jim Win. — Сумесная праца заключаецца ў тым, што лэйбл займаецца прасоўваннем нашай музыкі на Захад. Зараз мы рыхтуем вялікае партфоліа ды ладзім буйную pr-акцыю ў інтэрнэце. Усё гэта будзе накіравана на заходні рынак”.

Наступным крокам гурта будзе выданне двух ЕР цягам гэтага года, а напачатку 2014 2morrow2late плануюць выдаць альбом.

Нагадаем, лэйбл Dzida Music ставіць мэту зрабіць беларускую музыку больш даступнай за мяжой. Ідэя праекту Dzida Music належыць Генадзю Прасвіракову і Змітру Падбярэзскаму. Некаторыя рэлізы айчынных выканаўцаў ужо можна замовіць праз інтэрнэт-сэрвісы, у тым ліку Amazon.com. У планах кампаніі — арганізацыя канцэртаў айчынных выканаўцаў за мяжой, падтрымка радыёратацый, прадусаванне гуказапісу і яшчэ цэлы спектр паслугаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі