ЧС па футболе: Францыя перамагла Швейцарыю — 5:2
Французы практычна гарантавалі сабе выхад у плэй-оф першынства свету, якое праходзіць у Бразіліі.
Ужо ў першым тайме Францыя тройчы забіла галы ў браму Швейцарыі. Другі тайм французы працягвалі ў такім самым стылі, давёўшы лік да 5:0, аднак швейцарцы ўсё ж адказалі ім двума галамі і пазбеглі “сухой” паразы.
Францыя з’яўляецца лідарам групы Е пасля 2 тураў і мае 6 ачкоў.
Сёння на сусветным першынстве згуляюць каманды з групы F: Аргенціна — Іран, Боснія і Герцагавіна — Нігерыя. Таксама зборная Германіі сустрэнецца з Ганай.