Чым адметны сёлетні Кангрэс даследчыкаў Беларусі?
27-29 верасня ў Вільні пройдзе VIII Кангрэс даследчыкаў Беларусі. У 2019 годзе праца будзе адбывацца па 14-ці даследчых накірунках, якія ўключаюць усе асноўныя сацыяльныя і гуманітарныя дысцыпліны: гісторыя, міжнародныя адносіны і паліталогія, лінгвістыка, літаратуразнаўства, філасофія, юрыспрудэнцыя і іншыя.
Галоўнай акадэмічная пляцоўкай Кангрэса, які з’яўляецца месцам прэзентацыі вынікаў даследаванняў, а таксама вынікаў працы навукоўцаў і экспертаў на працягу года, сёлета стане Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.
Чаму Кангрэс даследчыкаў Беларусі ніводнага разу не быў праведзены на беларускай пляцоўцы? Чым карысны Кангрэс і каму найперш цікавыя даклады і дыскусіі, што там адбываюцца? Колькі заявак на ўдзел у Кангрэсе атрымалі арганізатары сёлета? Чым адметны VIII Кангрэс даследчыкаў Беларусі?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Інстытута “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч і кіраўнік Інстытута Вялікага Княства Літоўскага ў Коўне Русціс Камунтавічус.