Чым кормяць у самалётах Belavia

Чым кормяць у самалётах Belavia

У сярэдзіне лютага авіякампанія "Белавія" трапіла на другое месца ў рэйтынгу, які склала расійская рэдакцыя часопіса Forbes. Па суадносінах "кошт/якасць" беларускі перавозчык прайграў толькі Emirates, і абыйшоў такіх авіягігантаў, як LOT, Lufthansa ды KLM.

Незадоўга да публікацыі рэйтынга "Белавія" абвясціла, што вяртае харчаванне на ўсіх рэйсах. Падчас кароткіх палётаў пасажырам прапануюцца "сэндвічы ці нарэзкі". А на рэйсах, даўжэйшых за паўтары гадзіны, нават у эканом-класе абяцалі падаваць гарачыя стравы.

Але на мінулым тыдні пасажыраў рэйса ў Прагу, які, паводле сайта авіякампаніі, доўжыцца 1 гадзіну 45 хвілінаў, усё ж кармілі "нарэзкай". Што праўда, прынеслі яе ў акуратнай кардонавай скрыні. Акрамя некалькіх кавалачкаў мяса, там знайшлося месца для булачкі, плаўленага сырку, шакаладкі, соўса ды набора са сталовымі прыборамі, прыправамі і сурвэткай.

А вось славутая вафелька "Віцьба" з харчовага набора "Белавія" знікла:

Чым кормяць у самалётах Belavia
Чым кормяць у самалётах Belavia

Да ежы прапануюць каву, гарбату з лімонам ці ваду.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі