Чыноўнікі заяўляюць, што нерэгулярныя перавозчыкі пачалі звяртацца ў выканкамы

Чыноўнікі заяўляюць, што нерэгулярныя перавозчыкі пачалі звяртацца ў выканкамы

Чыноўнікі заяўляюць, што нерэгулярныя перавозчыкі пачалі звяртацца ў мясцовыя органы ўлады для атрымання права на здзяйсненне аўтамабільных перавозак пасажыраў у рэгулярных спалучэннях. Пра гэта заявіў намеснік міністра транспарту і камунікацый Аляксандр Шышко.

“У цяперашні час шэраг перавозчыкаў, якія раней выконвалі аўтамабільныя перавозкі пасажыраў у нерэгулярным спалучэнні, звяртаюцца да замоўцаў альбо аператараў аўтамабільных перавозак пасажыраў з заявамі на атрыманне права выканання аўтаперавозак у рэгулярным спалучэнні”, — цытуе словы Шышко БЕЛТА.

Як вядома, у закон “Аб аўтамабільным транспарце і аўтамабільных перавозках” былі ўнесены змены, якія змянілі схему працы міжгародніх маршрутак. З-за гэтага некаторыя прыватныя перавозчыкі ў розных рэгіёнах прыпынілі працу.

Намеснік міністра кажа, што згаданыя дамовы — часовыя, паколькі ў будучыні будуць праведзеныя конкурсы на права выканання аўтаперавозак пасажыраў у рэгулярным спалучэнні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі