Ці дапамогуць санкцыі і хоць нейкі ўдзел у “бязвыбарах” перамагчы рэжым — эфір
Яўген Красулін
Стаўленне да санкцый, якія ўводзіць Захад у дачыненні да лукашэнкаўскага рэжыму, даўно зрабілася адной з тэмаў, якая падзяляе дэмсілы. Адна іх частка выступае за ўзмацненне санкцыйнага ціску па ўсіх кірунках, іншая кажа, што гэта не набліжае паразу рэжыму, але б’е па шараговых беларусах і штурхае Беларусь у абдымкі Расіі. Пасля абвяшчэння даты выбараў на парадак дня вярнулася яшчэ адна даўняя тэма падзелу — стратэгія дзеянняў дэмсіл падчас выбараў…
Ці сапраўды гісторыя санкцый не ведае перамог і ці варта спадзявацца на санкцыйны ціск? Якія высновы можна зрабіць з кампаній па выбарах прэзідэнта ў Беларусі і ці ёсць там адказ на пытанне, чаму гэтым разам Лукашэнка прызначыў выбары так рана? Дэміслы чарговым разам падзяліліся што да пытання стратэгіі на выбарах — ці былі яны хоць некалі адзінымі і якія іх дзеянні робяць Лукашэнку легітымным? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, маяністам Яўгенам Красуліным. Праграма выходзіць раз на два тыдні.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.