Ці гатова беларуская армія бараніць незалежнасць Беларусі?
Кіраўнік Беларусі неаднаразова заяўляў, што, калі ўзнікне такая патрэба, — ён першы возьме зброю ў рукі і пойдзе бараніць краіну ад знешняга агрэсара. Ну а пра неабходнасць "трымаць порах сухім" ён і ўвогуле нагадвае ледзь не на кожнай нарадзе з сілавікамі.
Ці ўстане на абарону незалежнасці Беларусі следам за Галоўнакамандуючым і беларуская армія? Ці гатовы беларускія вайскоўцы да сучасных метадаў вядзення баявых дзеянняў і супрацьстаяння гібрыднай агрэсіі? А калі небяспека будзе ісці з усходу?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт Ягор Лебядок.
Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі". Там жа задавайце нашым гасцям пытанні!