Ці гатовыя гледачы прыняць нефарматны фільм-пратэст?
З 2 па 8 жніўня ў расійскім Выбаргу праходзіў XXVII Фестываль расійскага кіно “Акно ў Еўропу”. У межах фестывалю адбыўся паказ фільма “Как мы захотим” рэжысёра беларускага паходжання Уладзіміра Казлова. Фільм, які сам рэжысёр называе “фільмам-пратэстам”, быў холадна прыняты журы, а публіка сыходзіла з паказу.
Чаму беларускі рэжысёр здымае нефарматныя фільмы пра жорсткую расійскую рэчаіснасць?
На гэтыя ды іншыя пытанні па скайпе ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік і рэжысёр Уладзімір Казлоў.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".