Ці мела права Канапацкая даваць Лукашэнку нейкія гарантыі?
У апошнія дні лістапада, за некалькі дзён да заканчэння сваіх дэпутацкіх паўнамоцтваў, Ганна Канапацкая ўнесла ў Палату прадстаўнікоў праект закона аб гарантыях былому прэзідэнту Беларусі. А праз два дні пасля гэтага сама стала былой — на пасяджэнні палітрады Канапацкую выключылі з Аб'яднанай грамадзянскай партыі. І ўсё гэта на фоне таго, што самой дэпутатцы прэм'ер-міністр Сяргей Румас прапанаваў працу ва ўрадзе.
З кім Ганна Канапацкая ўзгадняла свой законапраект аб гарантыях былому прэзідэнту і ці мела яна права прапаноўваць яму хоць нейкія гарантыі? Ці не шкадуе, што агучыла сваю ініцыятыву? Ці стала для яе нечаканасцю выключэнне з АГП? Ці плануе заставацца ў палітыцы па заканчэнні дэпутацкіх паўнамоцтваў і ў якой якасці?
На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ганна Канапацкая.
Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".