Ці мог Лібер уплываць на вынікі галасавання і каму “зліваў” інфу — эфір
Павел Лібер
Калі чытаць чаты ў сацсеткеах ці каментары пад эфірамі і стрымамі, то часам узнікае ўражанне, што галоўным чалавекам на выбарах у Каардынацыйную рады быў… Павел Лібер! Ён і вінаваты ў тым, што праз неабходнасць перадаваць свае пашпартныя звесткі мала людзей прагаласавала, і што камусьці складана было разабрацца, як трэба галасаваць, і што праграма верыфікацыі “дзіравая”, і што выніковыя лічбы Лібер “намаляваў” згодна з патрабаваннямі Франка Вячоркі, і што зліваў папярэднія вынікі галасавання Офісу, і што ў 2020 годзе (!) заклікаў усіх галасаваць праз падкантрольны КДБ Viber... Не Лібер, а проста нейкі Доктар Зло!
Як сябе ў выніку паказала праграма для галасавання, распрацаваная камандай Лібера, і што не так з верыфікацыяй? Якія падставы ёсць падазраваць Лібера ў зліве папярэдніх дадзеных галасавання і ці была магчымасць уплываць на канчатковы вынік галасавання? Ці апраўданыя асцярогі наконт бяспечнасці перададзеных звестак і што там было ў 2020 годзе з галасаваннем праз Viber? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае стваральнік платформы для галасавання на выбарах у Каардынацыйную раду Belarus ID, платформы “Новая Беларусь”, праекта “Голас”, ІТ-прадпрымальнік Павел Лібер.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.