Ці спросцяць новыя ўлады Польшчы ўмовы легалізацыі для беларусаў — эфір

Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Вольга Дабравольская / Еўрарадыё

Напачатку студзеня бягучага года з афіцыйным візітам Варшаву наведала Святлана Ціханоўская. Сярод шэрагу іншых сустрэч на самых розных узроўнях, узяла яна ўдзел і ў сустрэчы прадстаўнікоў беларускай дэмакратычнай супольнасці з віцэ-міністрам МУС Польшчы прафесарам Мацеем Душчыкам. Як паведамлялася, “падчас сустрэчы абмяркоўваліся важныя для дзясяткаў тысяч беларусаў у Польшчы пытанні легалізацыі”.

Якія канкрэтна пытанні, звязаныя з легалізацыяй беларусаў у Польшчы, на сёння самыя балючыя і актуальныя? Ці існуе магчымасць для станоўчага вырашэння гэтых пытанняў і колькі часу на гэта можа спатрэбіцца? Што апроч легалізацыі клапоціць беларусаў у Польшчы і дзе па гэтых праблемах атрымаць кансультацыю і дапамогу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца аддзела прававой дапамогі Цэнтра беларускай салідарнасці Вольга Дабравольская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі