Ці спыніць Трамп вайну ва Украіне і рабаванні крамаў у Каліфорніі — эфір

Іван Краўцоў

Іван Краўцоў / Еўрарадыё

Амерыканісты, палітолагі і проста канапныя эксперты амаль тыдзень каментуюць і тлумачаць як прычыны паразы на выбарах у ЗША дэмакратаў, так і перамогі рэспубліканцаў. Спрабуюць разабрацца, чаму менавіта так, а не інакш прагаласавалі амерыканскія выбарцы. Аналізуюць выказванні абранага прэзідэнта гэтай краіны Дональда Трампа і прагназуюць яго дзеянні на тым ці іншым кірунку. Пралічваюць яго палітычныя крокі і рашэнні.

Чым жывуць ЗША сёння і якія настроі там пераважаюць, як самі амерыканцы тлумачаць свой выбар і якія чаканні ад гэтага выбару маюць? Чаго ад гэтага выбару чакаць Беларусі і беларусам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра штаба Віктара Бабарыкі, адказны сакратар Каардынацыйнай рады Іван Краўцоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі