Ці трэба Мінску чакаць ад Масквы “нажа ў спіну”?

Ці трэба Мінску чакаць ад Масквы “нажа ў спіну”?

Нягледзячы на тое, што Беларусь з Расіяй знаходзяцца і ў Саюзнай дзяржаве, і ў Еўразійскім эканамічным саюзе, і ў АДКБ, паміж Масквой і Мінскам перыядычна разгараюцца скандалы і нават “войны”. То ў нас газавая вайна, то малочная, то інфармацыйная.

У Расіі то нервова рэагуюць на беларускі бязвізавы рэжым, то на беларускую каўбасу ды малако, то бачаць у нашай “мяккай беларусізацыі” праявы русафобства. Гэта ўжо не кажучы пра праблемы беларускіх вытворцаў з выхадам на расійскі рынак.

Як Беларусі навучыцца бараніць свае эканамічныя інтарэсы на расійскім кірунку? Хто і што стаіць за інфармацыйнымі атакамі расійскіх СМІ на Беларусь? Ці варта чакаць змен у палітычных узаемадачыненнях паміж нашымі краінамі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць дацэнт кафедры палітычнай тэорыі Маскоўскага дзяржаўнага інстытута міжнародных адносін Кірыл Коктыш і палітолаг, кіраўнік Агенцтва палітычнай экспертызы пры BISS Валерыя Касцюгова.

 

Слухаць ці спампаваць падкаст эфіра ніжэй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі