Ці ўратуе Беларусь ад агрэсіі Масквы “патрыятызм” лукашыстаў — эфір
Павел Усаў
У старой песні расійскіх прапагандыстаў пра ўкраінскіх нацыяналістаў-бандэраўцаў прапагандысты лукашэнкаўскія знайшлі новы паварот. Цяпер яны не толькі падпяваюць расійскім калегам, але і завялі сваю песню — пра нацыяналізм польскі. Які не проста ўздымае галаву (па ўказцы з Вашынгтона і Бруселя, вядома), але і нясе пагрозы мірнай і цнатлівай Беларусі. Якая сама не толькі на розныя нацыяналізмы не хварэе, але і рашызм за нацыяналізм не лічыць.
Чаму для Лукашэнкі і яго рэжыму нацыяналізм уяўляецца злом і чым гэта можа пагражаць Беларусі? Ці можна ў сённяшніх умовах цалкам адмовіцца ад расійскай культуры і што гэта дасць беларусам? Ці варта чакаць нейкіх зменаў па заканчэнні выбарчага рытуалу ў Беларусі і ці адгукнецца Трамп на сігнал з Мінска? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук, сябрам “Вольнай Беларусі” Паўлам Усавым.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.