Ці выжыве беларуская літаратура без ПЭН-цэнтра?
9 жніўня рашэннем беларускага Вярхоўнага суда ліквідаваны Беларускі ПЭН-цэнтр. На 32-м годзе ягонага існавання. Арганізацыю, заснавальнікамі якой былі народныя пісьменнікі Алесь Адамовіч і Васіль Быкаў, народны паэт Рыгор Барадулін. І якую апошні час узначальвала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Што для Беларускага ПЭН-цэнтра азначае рашэнне пра ліквідацыю? Як гэта сітуацыя паўплывае на беларускую літаратуру? Што прынятае рашэнне гаворыць пра беларускі рэжым? Пра гэта ды шмат што іншае размаўляем з намесніцай старшыні беларускага ПЭН-цэнтра Таццянай Нядбай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.