Ці зачыняць суседзі межы з Беларуссю? Захад разумее наступствы

На мяжы / wikipedia.org

На мяжы / wikipedia.org

“Я б не сказаў, што закрыццё межаў з Беларуссю — непазбежнае рашэнне, але на дадзены момант яно ўспрымаецца як самае верагоднае”, — лічыць гісторык і палітычны аглядальнік Аляксандр Фрыдман.

На думку суразмоўцы Еўрарадыё, улічваючы антызаходнія настроі ў Расіі, няспынныя атакі ва Украіне і ўплыў на ўсе рашэнні, якія прымаюцца ў Беларусі, адказ Захада закрыццём межаў на такую агрэсію можа быць цалкам рэалістычным.

“Канешне, закрыць межы — гэта дрэнны крок, як з пункту гледжання Польшчы, так Літвы і Латвіі. На Захадзе разумеюць наступствы. Калі гэта сапраўды будзе жалезная заслона — мяжа, якую немагчыма будзе перасекчы, і гэтак далей, уплыў Расіі на Беларусь значна ўзмацніцца. Прычым не толькі ў палітычным напрамку, але і ў культурным”.

Гісторык нагадвае пра апытанні Рыгора Астапені і Chatham House, з якіх вынікае, што краіны, якія карыстаюцца найбольшай папулярнасцю ў гарадскога насельніцтва Беларусі — гэта Кітай і Расія. Калі мяжа зачыніцца і кантактаў з заходнім светам будзе яшчэ менш, зразумела, што гэты перакос стане яшчэ большым.

“З пункту гледжання Захаду мець на мяжы краіну, якая праводзіць антыеўрапейскую і антызаходнюю палітыку — гэта дрэнна, — падсумоўвае Аляксандр Фрыдман. — Але што яшчэ можна зрабіць? На сённяшні момант зрабіць фактычна нічога немагчыма, а інтарэсы бяспекі ва ўмовах вайны — гэта самыя галоўныя інтарэсы. Таму, калі на Захадзе палічаць патрэбным, мяжу закрыюць, і асабліва пра інтарэсы людзей, якія застануцца на іншым баку мяжы, думаць ніхто не будзе”.     

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі