Ці знойдуць Мінск і Вашынгтон агульную мову?

Ці знойдуць Мінск і Вашынгтон агульную мову?

29 жніўня Беларусь наведаў дарадца прэзідэнта ЗША па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан. Чыноўнікі такога ўзроўню не наведвалі нашу краіну ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Аляксандр Лукашэнка назваў візіт Болтана “гістарычным”. Нягледзячы на тое, што, па словах самога дарадцы Трампа, ніякіх праблем у двухбаковых адносінах ЗША і Беларусі яны падчас перамоў з кіраўніком нашай краіны не вырашылі. Проста абмеркавалі пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і рэгіянальнай бяспекі.


Якая была сапраўдная мэта візіту ў Беларусь Джона Болтана? Ці сапраўды для ЗША важна тое, як глыбока Беларусь плануе “інтэгравацца” з Расіяй? Ці сапраўды ва ўмовах абвастрэння ваеннай сітуацыі ў нашым рэгіёне для ЗША застаецца важнай тэма правоў чалавека ў Беларусі? Ці можна лічыць візіт Болтана паспяховым з пазіцыі афіцыйнага Мінска і як гэта адаб’ецца на нашых адносінах з Масквой?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць эксперт аналітычнага цэнтра “Стратэгія” Валерый Карбалевіч і кіраўнік Цэнтра стратэгічных і знешнепалітычных даследаванняў Арсеній Сівіцкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі