Ці знойдзецца для Лукашэнкі месца за сталом перамоў па Украіне — эфір

Роза Турарбекава

Роза Турарбекава / Еўрарадыё

Ці была насамрэч размова паміж Трампам і Пуціным наконт мірных перамоў па Украіне, дакладна не вядома. А вось што такая размова ў “крамлёўскага старца” з канцлерам Германіі Шольцам мела месца, пацвердзілі абодва бакі. І Шольц заклікаў Пуціна да перамоў з Украінай “дзеля дасягнення міра”. Адказ Пуціна — маштабная ракетная атака на гарады Украіны. Тым не менш, імавернасць мірных перамоў прымушае выказвацца на гэтую тэму розных палітыкаў. Але калі прэзідэнт Польшчы Дуда кажа: ніякіх перамоў па Украіне без Украіны — то Лукашэнка фармулюе сваё “патрабаванне” інакш: ніякіх перамоў па Украіне без Лукашэнкі…

Чаму еўрапейскія лідары актывізавалі спробы пагаварыць з Пуціным і што ім дае падставы лічыць, што той гатовы прыслухацца да заклікаў пачаць мірныя перамовы з Украінай? Ці атрымаецца ў лабістаў Лукашэнкі пераканаць заходніх палітыкаў у неабходнасці пасадзіць яго за стол перамоў па Украіне і чаго баіцца Лукашэнка, калі такія перамовы пройдуць без яго? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай у 14:00.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі