Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Літвы "шосты пакет" санкцый

Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Літвы "шосты пакет" санкцый

12 студзеня Святлана Ціханоўская абмеркавала ў Вільні з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам "шосты пакет" санкцый ЕС супраць уладаў Беларусі. Першыя пяць пакетаў былі прынятыя ў 2020-2021 гадах. Над чарговымі санкцыямі працуе Еўрасаюз.

Падчас сустрэчы ў прэзідэнцкім палацы Ціханоўская і Наўседа дамовіліся "працягнуць каардынацыю дзеянняў у пытанні ціску на рэжым [Аляксандра Лукашэнкі]". Яны пагадзіліся, што важна "закрыць шчыліны ў санкцыях". Між іншым, гаворка ішла пра пошук спосабу спынення транзіту санкцыйных прадуктаў з Беларусі праз краіны Балтыі.

Лідар беларускіх дэмакратычных сіл падзякавала Літве за падтрымку тых беларусаў, якія былі вымушаны з'ехаць з радзімы з палітычных прычын.

Ціханоўская абмеркавала з прэзідэнтам Літвы "шосты пакет" санкцый
Падчас сустрэчы / Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі