Ціханоўская хоча выступіць 3 жніўня ў беларускім парламенце

Ціханоўская хоча выступіць 3 жніўня ў беларускім парламенце

Святлана Ціханоўская хоча выступіць 3 жніўня ў беларускім парламенце. Яна накіравала адпаведную заяву ў Палату прадстаўнікоў, Савет Рэспублікі, ЦВК, Белтэлерадыёкампанію. Як вядома, у той дзень Аляксандр Лукашэнка збіраецца выступіць з пасланнем народу і Нацыянальнаму сходу. Ціханоўская абурана, што кандыдат у прэзідэнты Лукашэнка плануе выступіць напярэдадні пачатку датэрміновага галасавання.

"Выступаючы з пасланнем", ён "будзе здзяйсняць перадвыбарчую агітацыю", — піша Святлана Ціханоўская. Яна нагадвае, што, паводле Выбарчага кодэксу, "усе кандыдаты ў прэзідэнты... валодаюць роўнымі правамі". І калі адзін з кандыдатаў выкарыстоўвае службовае становішча "у інтарэсах абрання", гэта парушэнне і падстава для адмены рэгістрацыі.

"У мэтах рэалізацыі прынцыпу роўнасці правоў кандыдатаў" Ціханоўская просіць запрасіць яе выступіць на згаданым пасяджэнні парламента, а таксама прадаставіць магчымасць "асвятлення сваёй перадвыбарчай праграмы на тэле- і радыёканалах у тым аб'ёме і ў той жа час, што і ў Лукашэнкі А. Р. для асвятлення яго паслання".

Дарэчы, 28 ліпеня кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі выступяць на тэлебачанні другі раз.

Ціханоўская хоча выступіць 3 жніўня ў беларускім парламенце
@viktarbabarykaofficial
Ціханоўская хоча выступіць 3 жніўня ў беларускім парламенце
@viktarbabarykaofficial

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі