Ціханоўская заклікала ўладу спыніць гвалт і пайсці на дыялог

Ціханоўская заклікала ўладу спыніць гвалт і пайсці на дыялог

Святлана Ціханоўская запісала відэазварот. У ім яна заклікала ўладу спыніць гвалт на вуліцах і пайсці на дыялог. "Мірны выхад грамадзян на вуліцу ўлада ператварыла ў крывавую бойню", — кажа яна. "Беларусы ніколі больш не захочуць жыць з ранейшай уладай, у яго перамогу большасць не верыць", — падкрэсліла Ціханоўская. Яна перакананая ў сваёй перамозе і спасылаецца на даныя з выбарчых участкаў, дзе былі сумленна падлічаныя вынікі галасавання. Там яна набрала "ад 60% да 70%".

"Нас, прыхільнікаў перамен, большасць", — заявіла Святлана Ціханоўская. Яна заклікала "ўсіх мэраў гарадоў 15 і 16 жніўня выступіць арганізатарамі мірных масавых сходаў у кожным горадзе".

Ціханоўская падзякавала сілавікам, якія "адмовіліся выконваць злачынныя загады", а таксама рабочым, якія не пабаяліся аб'явіць забастоўку.

"Давайце разам абаронім наш выбар!" — заявіла Святлана Ціханоўская ў відэазвароце.

Ціханоўская на цяперашні момант знаходзіцца ў Літве.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі