Ціханоўская дамовілася аб супрацоўніцтве з украінскай дэлегацыяй у ПА АБСЕ
Святлана Ціханоўская ў Вене / https://twitter.com/Tsihanouskaya/
Святлана Ціханоўская дамовілася аб супрацоўніцтве з украінскай дэлегацыяй у Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Сустрэча адбылася ў рамках візіту беларускага палітыка ў Вену на зімовую сесію ПА АБСЕ. Былі абмеркаваныя варыянты "сумесных дзеянняў на міжнароднай арэне, каб спыніць агрэсію Пуціна і Лукашэнкі", гаворка ішла і пра "праблему антыўкраінскай прапаганды".
"Ціханоўская распавяла, як беларусы, у тым ліку добраахвотнікі на фронце, дапамагаюць украінцам; выказала падтрымку і салідарнасць", — цытуе словы галоўнага дарадцы палітыка Франака Вячоркі @pozirkonline.
Украінскую дэлегацыю ў ПА АБСЕ ўзначальвае старшыня камітэта па пытаннях гуманітарнай і інфармацыйнай палітыкі Вярхоўнай Рады Мікіта Патураеў. Ён уваходзіць у фракцыю кіруючай партыі "Слуга народа".
Wonderful to meet Belarusians & Ukrainians together in #Vienna. I was proud to see the people of our nations standing next to each other. Today Belarusians around the world held rallies in support of . We are united by a common enemy & a common desire for a future in freedom. pic.twitter.com/rPuEN0KI6m
— Sviatlana Tsikhanouskaya (@Tsihanouskaya) February 24, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.