Ціханоўская павіншавала Трампа і нагадала, што беларускі народ — саюзнік ЗША

Дональд Трамп

Дональд Трамп / Reuters

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская павіншавала Дональда Трампа з уступленнем на пасаду прэзідэнта ЗША. 

"Мы верым, што Злучаныя Штаты будуць працягваць адстойваць справу свабоды, працуючы з саюзнікамі над тым, каб узмацніць галасы тых, хто імкнецца да чалавечай годнасці, і прыцягнуць да адказнасці тых, хто душыць гэтыя імкненні, піша яна ў віншаванні. — Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам Злучаных Штатаў, аб'яднаным агульнымі каштоўнасцямі і агульным бачаннем больш свабоднага, бяспечнага і квітнеючага свету"

Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка ў каментары "Позірку" заявіў, што яе Офіс будзе спрыяць беларусам, калі ў іх узнікнуць праблемы падчас антымігранцкіх рэйдаў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа (ён іх анансаваў у сваёй першай прамове). Паводле яго слоў, будзе збірацца інфармацыя па сітуацыі з беларусамі і абмяркоўвацца з амерыканскімі ўладамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.